3 кастрычніка да Сусветнага дня сталых людзей, у рамках абласной дэкады “Залаты ўзрост”, у Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры экалагічнай культуры прайшло свята чытацкіх задавальненняў “Узрост сумным не бывае”. За кубачкам чаю ўдзельнікі свята падзяляліся сваімі ўражаннямі аб кнігах, якія іх найбольш зацікавілі.