У час зімовых канікулаў Казлоўшчынская ГПБЦ правяла сямейную экалагічную акцыю “Упрыгожым ёлку разам”. Ёлачнае аздабленне павінна было быць з коркаў любых бутэлек, розных колераў і памераў. Нашу ёлку ўпрыгожылі пацеркі, ланцужкі, сняжынкі,кветкі са шкляных, пластыкавых, гумовых коркаў з-пад лекаў, духоў, вады, ёгурта і інш. Самыя цікавыя ўпрыгожанні былі ў сям’і Антончык А.Б.