20 красавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прайшла абласная акцыя “Чытаем Францыска Скарыну разам”. У бібліятэку былі запрошаны вучні ДУК “Сярэдняя школа № 3 г.Дзятлава” і іх настаўнікі. Бібліятэкары аддзела пазнаёмілі аўдыторыю з жыццём і творчасцю Скарыны, паказалі дакументальны фільм пра першадрукара, запрасілі ў госці беларускага асветніка. Настаўніца Шумская Марына Мікалаеўна зачытала ўрывак з прадмовы да кнігі “Юдзіф” на беларускай, старабеларускай і французскай мовах, а таксама верш “Скарына” Алеся Дудара. Настаўніца Шпакоўская Алена Вацлаваўна пазнаёміла дзяцей з урыўкам з прадмовы да Бібліі і зачытала ўрывак з кнігі Уладзіміра Казбярука “Францішак Скарына” – “Як звалі беларускага першадрукара?”.
У чытальнай зале была падрыхтавана выстава “У спадчыну – добрае, роднае слова”.