14 мая ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “У сімвалах краіны гісторыя Айчыны”, да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікамі мерапрыемства былі вучні 2-га і 3-га класаў ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўных сімвалаў, шляхам іх станаўлення, развіцця і зацвярджэння, даведаліся аб значэнні колераў і вобразаў. Многа цікавай інфармацыі чытачы атрымалі з матэрыялаў кніжнай выставы. Закончылася мерапрыемства выкананнем Дзяржаўнага гімна.