“ … Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця,
якіх не змагла б перадаць нам наша мова . Яна
самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная,
ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса …”
Максім Танк
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы . З гэтай нагоды 20 лютага ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы-цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны прайшоў літаратурны акорд “У родным слове цэлы свет”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы-сад базавая школа”. Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове. Напрыканцы бібліятэкар прапанавала прысутным агляд навінак беларускіх кніг.