21 сакавіка ў Казлоўшчынскай ГПБц адкрыўся Тыдзень дзіцячай кнігі днём цікавых сустрэч “У гасцях у музыкі”. Была арганізавана кніжная выстава “Весёлые деньки книжкиной недели”. Выкладчык дзіцячай школы мастацтва Шайбак Жанна Іванаўна расказала пра значэнне музыкі ў жыцці чалавека. Вучні ігралі п’есы, спявалі прыпеўкі, правялі музычную віктарыну і красворд “Восем “До”. За заробленую бібліятэчную інтэлектуальную валюту (БІВ) рабяты змогуць чытаць кнігі з камерцыйнага фонду. За актыўнае чытанне і любоў да кнігі лепшыя чытачы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.