Тыдзень дзіцячай кнігі працягваецца ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі”. 28 сакавіка бібліятэкары ладзілі выставу аднаго жанра “Фантастычныя паралелі”, дзе прадстаўлены цікавыя кнігі ў жанры фэнтэзі і кнігі прыгодніцкага жанру. А 29 сакавіка маленькім наведвальнікам бібліятэкі прапанаваны калейдаскоп цікавых фактаў “Ад кнігі да здаровага ладу жыцця”. Удзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны пра здароўе “Правда ли…” і паглядзелі відэапрэзентацыю“ 9 цікавых фактаў пра твой арганізм”.