У  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы  адбыўся  творчы  вечар  Веры  Ігнатаўны  Хрышчановіч. На  мерапрыемстве  прысутнічалі  вучні  ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”.

Сустрэча была  напоўнена  ўспамінамі і вершамі. Вера  Ігнатаўна  шмат  расказала  пра  сябе,  пра  свой  жыццёвы  і  творчы  шлях,  чытала  свае  вершы.

Тэматыка  яе  творчасці  разнастайная. Гэта  вершы  пра  паўсядзённае  жыццё і  побыт, вершы, прысвечаныя родным  і  блізкім,  сябрам. У  творчасці прысутнічае  і  ваенная  тэматыка, знаходзіць  адлюстраванне  тэма  духоўнасці. Шмат  вершаў  Вера  Ігнатаўна  прысвяціла  сваім  бацькам,  роднаму  дому.

Завяршылася мерапрыемства пажаданнямі творчага  плёну, натхнення, новых твораў і душэўнай  бадзёрасці  на  многія  гады.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.