Вечна светлы і вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся – і плачам,
мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.
Нізка голаў схіляю, юнаша,
перад вечным глаголам тваім.
У. Караткевіч “Багдановічу”
11 снежня падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі -бібліобуса ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”, да Году гістарычнай памяці аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правёў для асуджаных Папраўчай установы“Папраўчая калонія-пасяленне №26” літаратурную вечарыну “Творчая спадчына Уладзіміра Караткевіча і Максіма Багдановіча”. Удзельнікі вечарыны пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам беларускіх пісьменнікаў. У час мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з твораў У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Зямля пад белымі крыламі”, ”Чорны замак Альшанскі”. Таксама прагучалі знакамітыя вершы М.Багдановіча “Зорка Венера”,”Слуцкія ткачыхі”, “Вераніка”.Гэтыя творы вытрымалі не толькі выпрабаванне часам, але яшчэ ярчэй зазіхацелі, здзіўляючы сваім хараством увесь свет.