7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. З мэтай фарміравання матывацыі да здаровага ладу жыцця, сістэматызацыі і абагульнення падлеткаў аб ЗЛЖ, фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень інфармацыі “Твой стиль жизни сегодня, твоё здоровье и успех завтра”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” з класным кіраўніком Шумскай Марынай Мікалаеўнай. Бібліёграф пазнаёміла падлеткаў з асноўнымі рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, адбыўся прагляд відэароліка “Пять ключевых принципов безопасного питания”.
Наступным пытаннем было “Прадухіленне сэксуальнага гвалту і эксплуатацыіў дачыненні да непаўналетніх”. Пасля прагляду відэароліка “Профилактика половой неприкосновенности” псіхолаг УЗ “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца” Голас Міхаіл Васільевіч распавёў інфармацыю па хвалюючаму пытанню, заклікаў падлеткаў у выпадку бяды не замыкацца ў сабе, звяртацца за дапамогай да спецыялістаў. Падлеткі атрымалі памяткі “Предотвращение сексуального насилия и эксплуатации в отношении несовершеннолетних”.
Апошнім пытаннем было “Аказанне першай дапамогі”. Старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі “Беларускі Чырвоны Крыж” Касцюк Галіна Эдвардаўна расказала аб дзейнасці і дабрачынных справах арганізацыі і неабходнасці ўмець аказваць першую дапамогу. Пасля правяла майстар-клас з удзелам падлеткаў па аказанню першай дапамогі.
