Жукоўшчынская СБЦ прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам”. У бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Чытаем Кандрата Крапіву” (да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сатырыка, драматурга) і праведзена гадзіна паэзіі “Тварэц нацыянальнай байкі“. Удзел у мерапрыемстве прынялі юрыст СВК “Жукоўшчына“ Літвінская Ж.В., галоўны спецыяліст Жукоўшчынскага сельскага Савета Міхайлоўская М.У., намеснік старшыні СВК “Жукоўшчына“ па ідэалагічнай рабоце Свіб А.Л. і актыўныя чытачы бібліятэкі.