Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны запрашае на выставу – сюрпрыз “Тварэнні рук і розумаў чытацкіх”. На выставе вырабы Місарэвіч Алены Міхайлаўны, цікавыя па задумках і якасныя па выкананню работы. Прыемна , што гэтаму вучацца многія дзеці і майстэрства юных рукадзельніц і ўмельцаў расце. Усе работы прыгожыя, цікавыя і выкананы з душой. Наведвальнікаў бібліятэкі прываблівае гэта выстава. А гледзячы на прыгожае, чалавек пачынае думаць, разважаць, узбагачацца духоўна і станавіцца лепшым. Значыць праца Алены Міхайлаўны не дарэмна, а час не страчаны. Запрашаем наведаць выставу.