Тэма Вялікай Айчыйнай вайны знайшла сваё адлюстраванне ў творах многіх беларускіх пісменнікаў. Сярод іх – Якуб Колас, Янка Купала, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў. 5 мая ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы цэнтры – традыцыйнай культуры да 75-годдзя з пачатку абароны Брэсцкай крэпасці адбылася завочная экскурсія пад назвай “Тут кіпелі змаганні калісьці, а цяпер велічавы граніт”. У рамках акцыі “Чытаем разам” творы ваеннай тэматыкі чыталі загадчык Раклевіцкага ФАПа Савасцюк Людміла Іванаўна, бібліятэкар ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Раклевіцкі дзіцячы-сад базавая школа” Губко Валянціна Іванаўна, загадчык аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры» Грыб Ніна Аляксандраўна, акампаніатар аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры» Вішнарэўскі Віктар Віктаравіч, культарганізатар аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры» Буй Вікторыя Віктараўна. На мерапрыемстве гучалі песні пра вайну: “Лясная песня”, “ Кацюша”, “Жураўлі”, верш Пімена Панчанкі “Дзеці вайны”, урывак з твора Васіля Быкава “ Жураўліны крык”.