Сям’я – гэта самае галоўнае, што чалавек атрымлівае ў пачатку свайго жыццёвага шляху, і што робіць яго шчаслівым на працягу ўсяго жыцця. Сям’я – маленькая радзіма, маленькі свет, які заўсёды побач. Нават калі родныя табе людзі далёка, ты ўсё роўна адчуваеш іх клопат, увагу, ты ведаеш, што ёсць людзі, якім ты не абыякавы, людзі, якія прыйдуць да цябе на дапамогу, а парада родных будзе заўсёды шчырай і карыснай. Да Міжнароднага дня сям’і ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло бібліясвята «Цяпло і свет бацькоўскага ачага». Пачалося свята з відыя-аповеду пра святых Пятра і Фяўронію, далей прысутныя  паўдзельнічалі ў сямейным конкурсе, сваімі рукамі зрабіць рамонак, па колькасці членаў сваёй сям’і.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.