8 снежня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшла паэтычная хваля “Цуд паэзіі Багдановіча”, да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Удзел прынялі вучні ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа” разам з класным кіраўніком Міхалевіч Кацярынай Валянцінаўнай. Работнікі бібліятэкі пазнаёмілі наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам паэта, зачыталі яго вершы і ўрывак з казкі, а таксама пазнаёмілі з выставай-партрэтам “Запрашаем у свет паэзіі Максіма Багдановіча”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.