Віктарына-гульня “Таямніцы беларускіх слоў” была праведзена для вучняў ДзУА “Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа”. Мэта мерапрыемства: абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, выхаванне любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа.
Бібліятэкар зрабіла падарожжа ў беларускую мову, правяла віктарыну; разгадвалі рэбусы, перакладалі беларускія словы на рускую мову, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Словы – хітруны”, “Назаві адным словам”, “Выправі памылку”. Да гэтага мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Родная мова – крыніца празрыстая”. Яна складалася з раздзелаў “Слаўнае багацце мовы”, “Ключ да ўсіх навук”,”Чарадзеі роднага слова”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.