Амаль што кожны дзень у беларускiм народным календары меў уласнае iмя. Гэта iмёны тых хрысцiянскiх святых, якiя ўшаноўваюцца менавiта ў гэты дзень. Так, 25 студзеня – па новаму стылі, праваслаўнай царквой святкуецца дзень святой пакутніцы Таццяны. У Казлоўшчынскай бібліятэцы прайшоў вечар “Таццянін дзень”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9-га класа. Бібліятэкар расказала гісторыю гэтага свята, гучала песня Захарава С. “Татьянин день”, было прачытана шмат вершаў.