7 ліпеня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Талент, дадзены Богам”, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
Янка Купала… Гэта імя неабсяжнай вяршыняй уздымаецца над літаратурнай нівай Беларусі, гэта імя бясконца дарагое кожнаму з нас.
Наведвальнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам песняра, паслухалі і прачыталі яго вершы “У хатцы”, “Малітва”, “Спадчына” і іншыя.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Купалавы сцежкі”.