У Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб, у рамках акцыі “Чытаем разам”, праведзена вершаваная старонка, прысвечаная творчасці М.Багдановіча “Так ярка пражыць, лепшай долі няма на зямлі”. На сустрэчу прыйшлі вучні ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Раготнаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” разам з настаўніцай Капітанчык Нінай Міхайлаўнай. На мерапрыемстве гаворка вялася аб жыцці і творчасці Максіма Багдановіча, былі зачытаны яго вершы.