Дзятлава – наша сталіца,
Любай радзімы малой,
Бог даў мне тут нарадзіцца,
Тут мой адчай і спакой.
Г.М.Шундрык
2 ліпеня Дзятлаўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах прысвечаных 520-гадоваму юбілею горада Дзятлава. Супрацоўнікі бібліятэкі ладзілі выставу-прэзентацыю прысвечаную юбілею горада і юбілеям беларускіх пісьменнікаў. Віталі гасцей свята літаратурныя героі камедыі Янкі Купалы “Паўлінка” пан Адольф Быкоўскі і вясёлая дзяўчынка Паўлінка.
Гэй, сябры! Вітаем Вас!
Уваходзьце хуценька да нас!
Сёння наша хата!
Кнігамі багата!