30 мая аддзел абслугоўвання і інфармацыі ладзіў для вучняў 1-ых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Дзятлава” экскурсію “Сюда приходят дети узнать про всё на свете”. Загадчык аддзела Бойка Вольга Васільеўна паведаміла юным чытачам для чаго патрэбна бібліятэка, пазнаёміла з правіламі паводзін ў бібліятэцы, з правіламі абыходжання з кнігай. Дзеці даведаліся, што ў кожнай кніжкі ёсць сваё месца на кніжнай паліцы. Навучэнцы мелі магчымасць паглядзець і ўзяць з паліцы тыя часопісы і кнігі, якія ім спадабаліся, пагартаць іх, разгледзець ілюстрацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі многа ўражанняў ад наведвання бібліятэкі.