Максім Танк калісьці заўважыў: “Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым іх выдаць, як выбраныя. Але і ёсць паэты, якія пішуць толькі выбранае. Да такіх адносіцца Максім Багдановіч”.
9 снежня аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі мерапрыемствы да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча: выстава-партрэт “Святло паэзіі М.Багдановіча”, паэтычнае дасье “У вянок Максіму”. Увазе аўдыторыі быў прапанаваны відэаматэрыял “Ці ведаюць беларусы, хто такі М.Багдановіч?”, песні беларускіх выканаўцаў на вершы паэта. На мерапрыемства быў запрошаны дырэктар КУКП “Дзятлаўская кінавідэасетка” Скрабец Юрый Васільевіч, ён прачытаў знакамітыя вершы паэта. На выставе былі прадстаўлены фотаздымкі М.Багдановіча, зборнік вершаў “Вянок”, кнігі пра жыццё і творчасць паэта.