27 лютага ў  Горкаўскай сельскай бібліятэцы – клуб прайшлі гучныя чытанні “Святло душы”. Чытанні прайшлі па кнізе “Дзецям аб сям’і”.  У гэту кнігу ўвайшлі вершы і апавяданні класічных і сучасных пісьменнікаў для дзяцей аб сям’і.  Прачытаўшы вершы і апавяданні дзеці даведаліся, што сям’я для  праваслаўнага  хрысціяніна – гэта маленькая царква, дзе выхоўваецца будучае пакаленне, навучаецца яно любові і веры,  цярпенню і клопату. І ўсё, што дзеці палучаюць ў сям’і, яны нясуць ў дарослае жыццё. Напрыканцы дзеці  пачыталі прыказкі і прымаўкі аб сям’і і паразважалі аб прачытанным.


от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.