Напярэдадні вялікага хрысціянскага свята – Уваскрэсення Хрыстова 16 красавіка ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшлі гучныя чытанні “Святло душы”. Ва ўсе часы святкаванне Уваскрэсення Хрыстова служыла апорай веры, сімвалам надзеі і крыніцай любові да бліжняга. І ў наш час велікодныя традыцыі аб’ядноўваюць людзей, дапамагаюць па-асабістаму задумацца над сэнсам свайго жыцця і адчуць прыгажосць навакольнага свету. У сувязі з гэтым, гучныя чытанні прайшлі па кнізе “Детям о Великой Пасхе”. Прачытаўшы вершы і апавяданні дзеці даведаліся, што сваім Уваскрэсеннем Гасподзь дараваў і нам надзею на спасенне і жыццё вечнае.