6 студзеня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло свята “Свята Каляд: сямейныя традыцыі”. На гэта мерапрыемства былі запрошаны маладыя сем’і Мішчук і Чурсін. Удзельнікі даведаліся, як стварыць цёплую душэўную атмасферу ўтульнага каляднага вечара, пазнаёміліся з гісторыяй беларускай культуры, якая немагчыма без праваслаўных калядных абрадаў. Даведаліся пра каштоўнасць і важнасць гэтага свята, дзеля якога і запалілася зорка, а ўвесь свет быў азораны любоўю і святлом.