«Светачы зямлі беларускай» – пад такой назвай прайшоў дыялог-аповед 7 верасня ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра нашага знакамітага першадрукара – Францыска Скарыну, як ствараліся кнігі, на чым пісалі нашы продкі, як было вынайдзена кнігадрукаванне.