Новы год, Каляды… Чароўныя, яркія, шумныя святы з морам падарункаў, сюрпрызаў, жаданняў. Іх сустракаюць дома і на працы, і нават у бібліятэцы. 26 снежня аддзел абслугоўвання і інфармацыі прадставіў увазе аўдыторыі выставу “Сустракаем Новы год. Віншаванні з мінулага”, чытачы змаглі пазнаёміцца з літаратурай пра святы і святочнымі паштоўкамі канца 80-х – пач. 90-х гадоў. Карыстальнікі даведаліся пра гісторыю Новага года і Калядаў, разнастайныя традыцыі і звычаі розных краін, прынялі ўдзел ў вясёлай віктарыне з Дзедам Марозам і сімвалам Новага года Жоўтым Сабакам.