29 мая 2014 года  на базе Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў  семінар бібліятэчных работнікаў Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы  на тэму “Сучасныя падыходы да патрыятычнага выхавання чытачоў у публічных бібліятэках”. Для ўдзельнікаў семінара супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу была прапанаваналітаратурна-музычная кампазіцыя “Вялікая вайна – Вялікая Перамога” з выкарыстаннем камп’ютарных прэзентацый і відэа. Яна дала магчымасць адчуць горыч і боль Вялікай Айчыннай вайны, радасць і шчасце Вялікай Перамогі.  У рабоце семінара прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік ДУ “Дзятлаўскі краязнаўчы музей” Беняс Наталля Гедэмінаўна. Яна прапанавала здзейсніць віртуальнае падарожжа па залах Дзятлаўскага музея “Помнім боль і страты твае Беларусь”.

Шмат увагі надаецца рабоце па патрыятычнаму  выхаванню ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. Пры бібліятэцы арганізавана аматарскае аб’яднанне “Патрыёт”. Удзельнікі аб’яднання – навучэнцы Казлоўшчынскага ліцэя. Вопытам работы з падрастаючым пакаленнем падзялілася загадчык бібліятэкі Хілімончык Людміла Іванаўна.Заслугоўвае ўвагі і работа Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі. Вопытам работы падзялілася Барысавец Таццяна Дзмітрыеўна. Бібліятэка  прыняла ўдзел  у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” у намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”. Вынікам работы бібліятэкі стала віртуальная Кніга памяці “Па слядах вялікай мужнасці”. Падведзены вынікі конкурсу і Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка стала пераможцам на гарадскім ўзроўні, дзе заняла  2 месца.

Напрыканцы семінара ўдзельнікам была прапанавана выстава-панарама “Твае героі, Дзятлаўшчына”, падрыхтаваная супрацоўнікамі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.