“Ствары і захавай сваё здароўе” пад такой назвай у Раклевічскай сельскай бібліятэцы цэнтры – традыцыйнай культуры прайшоў урок здароўя. Вядома, што стан здароўя насельніцтва і працягласць жыцця людзей абумоўлены асаблівасцямі вобраза жыцця чалавека. Найбольш негатыўны ўплыў на здароўе аказываюць такія фактары, як курэнне, гіпадынамія, нерацыянальнае харчаванне, лішняя вага, п’янства, алкагалізм, наркаманія, таксікаманія, неспрыяльныя ўмовы жыцця.