Вялікая ўвага надаецца бібліятэкамі Дзятлаўскай ЦБС прапагандзе здаровага ладу жыцця. Супрацоўнікі прыкладаюць усе свае намаганні, каб навучыць дзяцей, падлеткаў клапаціцца аб сваім здароўі, з карысцю праводзіць свой вольны час, весці здаровы лад жыцця. Цыкл мерапрыемстваў быў праведзены да Сусветнага дня здароўя. Гэта такія, як: віктарына “Беражы здароўе сам і парады дай сябрам” (Горкаўская ІСБ), лялечная пастаноўка “Сцяжынкамі да добрага здароўя” (Дзятлаўская ДБ), гадзіна карысных парад “Парады народных лекараў” (Жукоўшчынская СБЦ), Дзень інфармацыі “Залатыя правілы здароўя” (Данілавіцкая СБ), гульня-віктарына “Здароўе – гэта здорава” (Гезгалаўская СБ) і іншыя.