26 студзеня ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры адбылася літаратурная гадзіна “Старонка беларуская мая”, прымеркаваная да 520-годдзя г.Дзятлава. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці рознага ўзросту. Яны пачулі цікавы аповед з гісторыі Дзятлава, прыгадалі знакамітых людзей Дзятлаўшчыны – Дамейка Ігната, Шымука Віктара, Ігната Дварчаніна, Вячаслава Адамчыка.