У першы працоўны дзень, чытачы Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры былі запрошаны прыняць удзел у Навагодняй акцыі “Стань першым!”. Увазе маленькіх чытачоў была прадстаўлена выстава – красворд “Разам з кнігай ў Новы год”. На ёй былі прадстаўлены кнігі: “Дед Мороз и его родня”, “ С Новым годом Снеговик!”, “Серебряные сказки”, Алена Масла “Каляды з хроснай” і інш.