У апошні час у нашым грамадстве павялічылася колькасць людзей, якія ўжываюць спайс. Яго курэнне зусім не бясшкодна для арганізма. Якую ж небяспеку ён тоіць? Аб гэтым можна было даведацца 1 сакавіка ў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў калейдаскоп інфармацыі і выставу напамін “Спадарыня Смерць, Містэр Спакуса, Міс Ломка”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел валеолаг ДУ “Дзятлаўскі  райЦГЭ” Юрэня Наталля Іванаўна, старшыня Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Касцюк Галіна Эдвардаўна і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Хілімончык Кацярына Уладзіміраўна.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.