Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – гэта подзвіг і слава нашага народа. У рамках рэспубліканскай акцыі “Бібліятэка – месца памяці”, абласной бібліятэчнай эстафеты памяці,Тыдня ваенна – патрыятычнай кнігі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурная акцыя “Сотні подзвігаў на кніжнай паліцы”. Кнігі прадстаўленыя на выставе дапамагаюць больш падрабязна даведацца пра Вялікую Айчынную вайну, расказваюць пра самаахвярны гераізм, пра подзвігі нашых людзей у імя Радзімы. Чытанне кніг пра вайну дазваляе ўсім нам дакрануцца да гераічнага часу, а самае галоўнае – усвядоміць тое, што вайна можа паўтарыцца і таму нам неабходна берагчы мір. У выніку акцыі бібліятэкай выдана 26 экзэмпляраў кніг ваеннай тэматыкі. #бібліятэка_9/05