У філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка – цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” з дзецьмі летняга аздараўленчага лагера “Весельчак” прайшла літаратурная гульня “Сонечная паляна летняга чытання”. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з кніжнай выставай “Кніга кліча нас у госці” ( у рамках агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік”), затым чыталі вершы, казкі, адказвалі на пытанні віктарыны пра раслін і жывёл Беларусі.