1 снежня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшоў урок здароўя “СНІД – востраў болю і адзіноты”, да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу. Гаворка вялася аб тым, што СНІД – вялікая пагроза ўсяму чалавецтву. Даваліся звесткі аб тым, у якіх краінах самыя высокія тэмпы росту ВІЧ-інфекцыі, што прадстаўляе сабой захворванне СНІДам. Гаворка суправаджалася вершамі аб гэтай страшнай хваробе, а таксама відэаматэрыяламі і слайдамі. Увазе карыстальнікаў у бібліятэцы дзейнічае выстава – роздум “СНІД – ведаць, каб змагацца”.