24 сакавіка ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднанна “Спадчына”.  Удзельнікі аб’яднання здзейснілі кулінарную вандроўку ў гісторыю беларускай кухні пад назвай “Смачна есці”. Вялася гаворка пра стравы нашых продкаў. Зараз вельмі цікавы час: мы, беларусы, самі для сябе адкрываем беларускую кухню. Звычайныя асацыяцыі з беларускай кухняй: дранік, бабка, чарка ды шкварка. Мала хто зможа назваць хаця б 10 нашых страў. А ў народзе засталася толькі сялянская кухня, якая жыве ў вёсцы. Гэта тыя самыя стравы, якія памятаюць і гатуюць бабулі.

На мерапрыемства была запрошана народная ўмеліца Вішнарэўская Таццяна Міхайлаўна яна правяла майстар клас па ўпрыгожванню вярбы.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.