1 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі прайшла гутарка-сустрэча з медработнікам пад назвай “Скажы наркотыкам НЕ!”. Мэта мерапрыемства – дапамагчы школьнікам выпрацаваць сталую, абгрунтаваную пазіцыю ў адносінах да наркотыкаў, сфарміраваць самасвядомасць і самаацэнку падлеткаў, даць веды аб негатыўным уздеянні наркотыкаў. На мерапрыемства была запрошана фельчар мясцовага ФАПа Анастасія Аляксандраўна Кот. Дзеці не толькі пачулі аб пагубным уздеянні наркотыкаў на арганізм чалавека, але і азнаёміліся з заканадаўчымі актамі аб барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.