1 верасня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшло літаратурна-музычнае свята краязнаўчай кнігі “Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…” (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання). Бібліятэкары нагадалі дзецям, якой была кніга ў старажытнасці, чым і на чым пісалі ў тыя часы. Засяродзілі ўвагу на першым беларускім друкару Ф. Скарыне і яго кнігах. Напрыканцы, рабяты разгадалі красворд “Старажытная кніга” і паслухалі цікаўныя факты з “Кнігі рэкордаў Гіннеса”.