12 мая ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася інфармацыйная гадзіна “Сімвалы нашай Радзімы”, прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3-5 класаў, разам з выхавацелямі Гізоўскай Н.С. і Карэйчанка Н.В. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра герб, сцяг і гімн нашай краіны. Узгадалі гербы мінулых часоў, гісторыю сцяга, паслухалі верш В.Дубоўкі “Беларусь мая”.