6 ліпеня Хвінявіцкая сельскай бібліятэка – цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця разам з сектарам па арганізацыі дасуга “Хвінявіцкі Дом культуры” для жыхароў і гасцей аграгарадка Хвінявічы арганізавалі свята “Шукаем кветку шчасця: усе на Купалле”. Жыхары аграгарадка пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі свята Купалля. Згулялі ў розныя гульні, танцавалі, дзяўчаты плялі купальскія вянкі, хлопцы шукалі “Папараць кветку”, павязалі каляровыя стужкі на “Дрэва шчасця”, вадзілі карагод ля купальскага вогнішча.