1 снежня,  да  Сусветнаму  дню  барацьбы  са  СНІДам, у  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры, ладзіўся інфармацыйны час “Што такое  СНІД, як  ён  выяўляецца  і  перадаецца?”.  На  мерапрыемства  былі  запрошаны  медыцынскія  работнікі Гезгалаўскай  амбулаторыі Мазура Кацярына Аляксандраўна  і Раманенка  Кацярына Анатольеўна, якія  растлумачылі  прысутным  пра асноўныя  шляхі  заражэння  ВІЧ,  як працякае інфекцыя, стадыі гэтага захворвання і прагноз. Для  замацавання  матэрыяла  быў  паказаны фільм “Усё, што  трэба  ведаць пра  ВІЧ”.  Затым былі  прапанаваны  буклеты “ВИЧ/СПИД – знание  может  спасти!”. Вынікам  мерапрыемства  стаў  агульны малюнак “Мы – супраць  СНІДу”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.