«…мы ўспомнім Францішка Скарыну,
што радзіўся калісь над Дзвіною,
вандраваў над яе берагамі,
што аправіў мужыцкую мову
ў неўміручы гнуткі пергамент»
Алесь Дудар
Данілавіцкая сельская бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі «Чытаем разам Францыска Скарыну». 22 красавіка бібліятэка ладзіла літаратурны агляд «Шляхам Францыска Скарыны». Карыстальнікі бібліятэкі былі пазнаёміліся з гісторыяй кнігі, з яе першадрукаром. Баравік Сабіна зачытала вершы пра Скарыну.