29 чэрвеня на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў “Бібліятэка – інфармацыйны цэнтр па фарміраванню здаровага ладу жыцця”. На семінар былі запрошаны Дзядовіч Мікалай Мікалаевіч –  загадчык  санітарна – эпідэміялагічнага аддзела ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” і Юрэня Наталля Іванаўна – інструктар-валеолаг па аздараўленчай рабоце  ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ”. Мікалай Мікалаевіч расказаў прысутным пра эпідсітуацыю ў раёне,  пра COVID-19, пра шляхі перадачы віруса СНІД, сіндромах і групах рызыкі, лячэнні і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі,  што трэба рабіць пры ўкусе кляшча, і пра меры перасцярогі пры такой хваробе, як шаленства (бешенство). Наталля Іванаўна паведаміла пра раённы прафілактычны праект “Дзятлава – здаровы горад” і ўвогуле дала рэкамендацыі як адносіцца да стану свайго ўласнага здароўя і быць здаровым. Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Сербін Святлана Валянцінаўна пазнаёміла бібліятэкараў з раённым бібліятэчным праектам “Библиотечная школа ЗОЖ”. Бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Якаўчык Алена Мікалаеўна заасяродзіла ўвагу на тэматычных паліцах Дзятлаўскай раённай бібліятэкі па наркаманіі, табакакурэнню і алкагалізму. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя атрымалі закладкі, каляндарыкі і памяткі па пытаннях здаровага ладу жыцця.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.