Сям’я – самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Сям’я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, аб кім клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Мінавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, турбоце і павазе. 15 мая ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы да Міжнароднага дня сям’і была арганізавана выстава – рэкамендацыя “Семейному чтению наше почтение” – гэта не праста назва выставы, гэта словы павагі і гордасці за тых, хто асаблівым захапленнем у сваёй сям’і выбраў менавіта чытанне. На выставе падабрана літаратура для дзяцей і іх бацькоў, дзе кожны знойдзе кнігу па свайму густу.