26 красавіка ў ДУА “Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа” настаўнікам біялогіі Буяк Тамарай Аляксандраўнай, вучнямі 10 класа, Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкай было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню Зямлі “Сбережём вместе”. Гаворка вялася пра праблемы экалогіі: азонавы экран, кіслотныя дажджы і інш. На мерапрыемства быў запрошан ляснічы Казлоўшчынскага лясніцтва Дубовік Аляксей Уладзіміравіч. Ён расказаў пра экалагічнае становішча ў лясніцтве. Работнікі Казлоўшчынскай ГПБЦ падрыхтавалі кніжную выставу “Беражы свой дом, сваю планету” з паліцамі “Цудоўныя старонкі прыроды” і “Бядой запаленае слова”. Хілімончык Людміла Іванаўна правяла агляд літаратуры.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.