Нас вядзе жыццёва дарога,
Лiчыць нам пражытыя гады,
З чыстым сэрцам Праведнага Бога
Будзем славiць за любоў заўжды.

 У філіяле ”Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” распрацаваны і ўкараняецца ў практыку работы творча-выставачны праект «Бібліятэка за шклом». Кожны месяц бібліятэка папулярызуе кнігі праз арганізацыю ў вокнах бібліятэкі выставачных кампазіцый, якія зможа праглядзець любы прахожы. На пярэдадні Вялікоднага свята у рамках выставачнага абласнога праекта “Хронікі кніжных паліц” бібліятэка аформіла выставу–віншаванне “Са святам Вялікадня”. Тэматычная падборка літаратуры і вялікодныя атрыбуты знаёмяць прахожых як святкавалі і як святкуюць Вялікдзень ў Беларусі.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.