Ва ўсе часы і ўсіх народаў высока цанілася дружба, вернасць, надзейнасць. А што такое дружба, чым яна адрозніваецца ад іншых чалавечых адносін і прыхільнасцей? Аб гэтым вялася гаворка на ўроку дружбы “С детства дружбой дорожи” у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы з дзецьмі школьнага лагера “Здаравячок”. Рабяты прайшлі тэст “Які я сябар”, абмеркавалі розныя сітуацыі, каб усвядоміць цану сапраўднай дружбы. Затым прынялі ўдзел у віктарыне “Хто з кім сябруе”, гульні “Знайдзі канец прыказкі”. Напрыканцы паглядзелі мультфільм “Кот Леопольд”.