6 студзеня лялечны тэатр “ЧытайКАˮ аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасіў выхаванцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №2 г.Дзятлава” на лялечны спектакль “Рукавічкаˮ. Дзеці з задавальненнем назіралі за тым, як дзед згубіў рукавічку, якая потым стала для лясных жыхароў хаткай. Пасля спектакля дзеці разгадвалі загадкі, гулялі ў конкурсы, чыталі вершы і спявалі навагоднія песні.