24 мая ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры адбылася гадзіна беларусазнаўства пад назвай “Ручай крыштальны роднай мовы”. Задача мерапрыемства: далучыць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа; фарміраваць цікавасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці 5-7 класаў. Яны адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў гульні «Назаві слова», чыталі ўрыўкі з вершаў аб Беларусі, мове паэтаў: Г. Бураўкіна, Л. Генюш, Я. Купалы і Я. Коласа.